Вести Ленинской районной г.Минска организации отраслевого профсоюза: падарожжа на малую радзіму паэта і драматурга сусветнага значэння

13.07.2020

11 ліпеня 2020 года члены пярвiчнай прафсаюзнай арганiзацыi «Упраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, пры падтрымцы Ленінскай раённай г.Мінска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі наведалі дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Супрацоўнікі музея сумесна  з турыстычнай кампаніяй падрыхтавалі інтэрактыўную праграму «Паўлінка ў Акопах».

У фальварку Акопы з 1909 па 1926 гады жылі мама і сёстры Янкі Купалы, да якіх ён прыязджаў на працягу 16 гадоў. Упершыню наведаўшы гэтыя месцы ў 1910 годзе, паэт палюбіў іх назаўсёды.

Запрашаем і Вас ў Акопы, месца, якое натхніла Янку Купалу на напісанне сваіх лепшых паэм і ўзрасціла геній паэта...