Адукацыя: дакументы і каментарыі. Адказвае Міністэрства адукацыі

18.07.2018

Ці патрэбна ў дзіцячым садку весці журнал наведвання ўстановы?

На пытанні адказваў Уладзімір ЗДАНОВІЧ, начальнік Галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Як памяняць статус прыёмнай сям’і на апякунскую?

Парадак працы з грамадзянамі па ўстанаўленні апекі (папячыцельства) рэгламентаваны Палажэннем “Аб парадку арганізацыі работы па ўстанаўленні і ажыццяўленні апекі (папячыцельства) над непаўналетнімі дзяцьмі”, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.05.2006 № 637 (далей — Палажэнне).

Кандыдаты ў апекуны (папячыцелі) могуць атрымаць інфармацыю аб працэдуры ўстанаўлення апекі (папячыцельства) над дзецьмі, пераліку і формах дакументаў, неабходных для ўстанаўлення апекі (папячыцельства), звярнуўшыся ва ўпраўленне (аддзел) адукацыі мясцовага выканаўчага ці распарадчага органа па месцы свайго жыхарства або па месцы жыхарства (знаходжання) дзяцей.

У адпаведнасці з Пералікам адміністратыўных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 “Аб адміністратыўных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”, прыняцце рашэння аб устанаўленні апекі (папячыцельства) над непаўналетнімі і назначэнні апекуна (папячыцеля) мясцовым выканаўчым ці распарадчым органам ажыццяўляецца на працягу аднаго месяца з дня падачы заявы кандыдатам у апекуны.

Калі прыёмны бацька мае жаданне змяніць ста- тус прыёмнай сям’і на апякунскую, то яму неабходна звярнуцца з заявай у органы апекі і папячыцельства аб стварэнні апякунскай сям’і за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння працоўнага дагавора. У выпадку задавальнення органамі апекі і папячыцельства просьбы кандыдата ў апекуны (папячыцелі) дзеці не будуць перададзены ў інтэрнатную ўстанову або іншую замяшчальную сям’ю на перыяд афармлення неабходных дакументаў.

Працую ў школе, з’яўляюся студэнткай завочнай формы навучання. Ці можа працягласць экзаменацыйнай сесіі быць 14 дзён без выхадных? Ці прадугледжаны законам дні адпачынку для студэнтаў-завочнікаў?

У адпаведнасці з пунктам 10 Правіл правядзення атэстацыі студэнтаў, курсантаў, слухачоў пры засваенні зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2012 № 53, на лабараторна-экзаменацыйных (установачных) сесіях праводзяцца ўсе віды вучэбных заняткаў, пра- дугледжаных вучэбна-праграмнай дакументацыяй па вучэбных дысцыплінах, вывучаемым у адпаведным семестры, акрамя таго, навучэнцы праходзяць бягучую атэстацыю.

Вучэбныя і факультатыўныя заняткі ва ўстанове вышэйшай адукацыі (далей — УВА) у адпаведнасці з пунктам 20 Палажэння праводзяцца згодна з раскладамі гэтых заняткаў, якія зацвярджаюцца намеснікам па вучэбнай рабоце кіраўніка (рэктара, начальніка) УВА. Пры складанні раскладу вучэбных заняткаў УВА мае права кіравацца палажэннямі лакальных нарматыўных прававых актаў.

Такім чынам, каб атрымаць інфармацыю аб нарматыўных прававых актах, на аснове якіх складзены расклад на сесію для вучэбнай гупы, неабходна звярнуцца да кіраўніцтва УВА.

У адпаведнасці з пунктам 24 Палажэння аб установе вышэйшай адукацыі, зацвержаннага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.08.2012 №93 (далей — Палажэнне), паміжсеместрамі ўстанаўліваюцца планавыя перапынкі — канікулы для адпачынку студэнтаў, курсантаў і слухачоў, але толькі для тых з іх, хто атрымлівае адукацыю ў завочнай форме. Для студэнтаў, якія засвойваюць змест адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі I ступені ў завочнай форме атрымання адукацыі, планавыя перапынкі (канікулы) адсутнічаюць. Прадастаўленне іншых дзён адпачынку для студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме, заканадаўствам таксама не прадугледжана.

Вучыўся ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы. Быў накіраваны на работу, з якой мяне прызвалі на тэрміновую ваенную службу. У гэты перыяд прапанавалі прадоўжыць службу па кантракце. Я яго заключыў. Праз некаторы час прыйшоў ліст з УВА аб вяртанні сродкаў за вучобу. Ці павінен я вяртаць грошы?

У адпаведнасці з артыкуламі 84, 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей — Кодэкс), грамадзянін, які заключыў грамадзянска-прававы дагавор з арганізацыяй і ўстановай адукацыі аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста, рабочага, служачага, істотнай умовай якога з яўляецца працаўладкаванне ў арганізацыі — заказчыцы кадраў, пасля завяршэння навучання не размяркоўваецца, а накіроўваецца на працу ў адпаведнасці з дагаворам і абавязаны адпрацаваць у арганізацыі — заказчыцы кадраў абавязковы тэрмін, устаноўлены дадзеным дагаворам, ці вярнуць сродкі, затрачаныя на яго падрыхтоўку.

Падставы для вызвалення ад вяртання сродкаў, затрачаных дзяржавай на мэтавую падрыхтоўку спе- цыяліста, які не адпрацаваў устаноўлены абавязковы тэрмін абавязковай, вызначаны Кодэксам (пункты 5, 6 артыкула 88).

Добраахвотнае паступленне на ваенную службу па кантракце ў пералік падстаў, прадугледжаных пунктамі 5 і 6 артыкула 88 Кодэкса, не ўваходзіць.

Інфармуем, што ў праект закона Рэспублікі Бе- ларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі” Міністэрствам адукацыі ўнесена норма аб вызваленні ад вяртання сродкаў выпускнікоў, якія атрымалі адукацыю на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, але былі накіраваны на ваенную службу па прызыве ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, іншыя войскі і воінскія фарміраванні і праслужылі не менш за палову ўстаноўленага тэрміну абавязковай працы.

Які тэрмін абавязковай адпрацоўкі пасля заканчэння аспірантуры?

Ці ўваходзіць водпуск па доглядзе дзіцяці ў тэрмін абавязковай адпрацоўкі?

У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 84 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пры накіраванні ўстаноўлены тэрмін абавязковай адпрацоўкі для выпускнікоў, якія атрымалі пасляўніверсітэцкую адукацыю I ступені за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, два гады. Гэтым жа пунктам вызначана, што асобам, якія атрымалі пасляўніверсітэцкую адукацыю I ступені за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тэрмін абавязковай адпрацоўкі пры накіраванні на работу залічваецца, па жаданні выпускніка, перыяд знаходжання ў водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім трохгадовага ўзросту.

На аснове якіх афіцыйных дакументаў дапус- каецца ўвядзенне ў школе другой змены заняткаў?

Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 03.05.2018 № 39 (далей — Пастанова № 39) унесены змены ў Санітарныя нормы і правілы “Патрабаванні да ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 27.12.2012 № 206.

Згодна з Пастановай № 39, знята забарона на адкрыццё гімназій, ліцэяў, базавых (сярэдніх) школ—каледжаў мастацтва, гімназій—каледжаў мастацтва, гімназій-інтэрнатаў, спецыялізаваных ліцэяў, сувораўскіх і кадэцкіх вучылішчаў, сярэдніх школ—вучылішчаў алімпійскага рэзерву толькі пры ўмове арганізацыі адукацыйнага працэсу ў першую змену і, адпаведна, на правядзенне вучэбных заняткаў у другую змену ў гэтых установах адукацыі.

Што тычыцца канкрэтных вучэбных класаў, то ў 1, 2, 5, 9, 10 і 11 класах, а таксама ў 8 класах, у якіх арганізавана вывучэнне асобных прадметаў на па- вышаным узроўні, вучэбныя заняткі праводзяцца толькі ў першую змену.

Для іншых класаў дапускаецца наяўнасць другой змены.

Дырэктары ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі павінны звярнуць увагу таксама на тое, што для 6—7 класаў, у якіх арганізавана вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні, вучэбныя заняткі ў другую змену дапускаюцца толькі пры штогадовым (да пачатку навучальнага года) узгадненні са структурнымі падраздзяленнямі, якія маюць уладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, адпаведных аблвыканкамаў ці Мінскага гарвыканкама (у Мінску), а таксама з адпаведнымі абласнымі цэнтрамі гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ці Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі (у Мінску) пры ўмове забеспячэння аптымальнага рэжыму навучання.

3 поўным тэкстам Пастановы № 39 можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь www.minzdrav.gov.by (База прававых актаў / Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты / Поўныя тэксты тэхнічных нарматыўных актаў, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь / Гігіена дзяцей і падлеткаў / Агульнаадукацыйныя і інтэрнатныя ўстановы).

Ці патрэбна ў дзіцячым садку весці журнал наведвання ўстановы пабочнымі асобамі і журнал зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб?

Пунктам 4 артыкула 20 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі вызначана, што стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца абавязкам установы адукацыі.

Тлумачэнне асобных момантаў выканання гэтай прававой нормы было дадзена ў Інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Прыярытэтныя кірункі дзейнасці сістэмы дашкольнай адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе” (раздзел “Забеспячэнне бяспечных і здароўезберагальных умоў ва ўстановах дашкольнай адукацыі, прафілактыка дзіцячага траўматызму”). У гэтым дакуменце Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу на неабходнасць арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі з улікам комплексу мер па ўдасканаленні дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі па стварэнні ўмоў бяспечнай жыццядзейнасці выхаванцаў, Плана мерапрыемстваў па ўстараненні парушэнняў заканадаўства аб забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу ў мэтах выканання прадстаўлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2016 № 21-06д/6. У тым ліку Міністэрства адукацыі падкрэслівае, што ўваход у будынак установы дашкольнай адукацыі пабочных асоб дазваляецца толькі пры наяўнасці ў іх дакумента, які сведчыць асобу, пасля рэгістрацыі ў журнале ўліку наведвальнікаў. Такім чынам, вядзенне журнала ўліку наведвальнікаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі з’яўляецца абавязковым.

Усе звароты грамадзян (а таксама юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў) павінны быць улічаны і зарэгістраваны ў дзень іх паступлення, а ў выпадку, калі зварот паступіў у нерабочы дзень (нерабочы час), не пазней за першы рабочы дзень (наступны рабочы дзень), які ідзе за выхадным.

Рэгістрацыя зваротаў служыць доказам прыняцця іх да разгляду.

Пунктам 6 Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей — Палажэнне) ад 30.12.2011 № 1786, вызначаны парадак рэгістрацыі зваротаў (за выключэннем заўваг і (ці) прапаноў, унесеных у кнігу заўваг і прапаноў), які павінен ажыццяўляцца з выкарыстаннем адной з наступных рэгістрацыйна-кантрольных форм: аўтаматызаванай (электроннай), картачнай (у рэгістрацыйна-кантрольнай картцы), журнальнай. Таму рэгістрацыя зваротаў грамадзян у журнальнай форме не з’яўляецца абавязковай. Такую форму рэкамендуецца прымяняць пры нязначнай колькасці зваротаў, што паступаюць (да 50 на працягу года).

На экзамене па беларускай мове атрымаў адзнакі 7/7. Гадавая была 8. Якую адзнаку мне павінны былі паставіць у атэстат?

Павінны паставіць адзнаку 8.

Згодна з пунктам 82 Правіл правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38, па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, экзаменацыйная камісія выстаўляе, акрамя экзаменацыйнай адзнакі, выніковую адзнаку з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.

Выніковая адзнака выстаўляецца на ўзроўні экзаменацыйнай адзнакі за выпускны экзамен, калі станоўчая гадавая адзнака ніжэйшая за экзаменацыйную; на ўзроўні гадавой — калі станоўчая экзаменацыйная адзнака ніжэйшая за гадавую. У вы- падку, калі розніца паміж гадавой і экзаменацыйнай адзнакамі складае 2 і больш балы, выніковая адзнака выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае экзаменацыйнай і гадавой адзнак.

Я з’яўляюся інвалідам II групы, жыву ў Мінску. Дачку пасля заканчэння каледжа (не мэтавае навучанне) накіравалі на працу ў другі населены пункт. Ці трэба будзе кампенсаваць кошт навучан- ня ў выпадку адмовы ад размеркавання?

У адпаведнасці з падпунктам 6.3 пункта 6 артыкула 83 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, выпускнікам, якія падлягаюць размеркаванню і маюць аднаго з бацькоў інваліда I ці II групы, месца працы прадастаўляецца па іх жаданні і пры наяўнасці магчымасці працаваць па месцы жыхарства гэтага бацькі.

У выпадку немагчымасці прадастаўлення камісіяй па размеркаванні месца працы ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю і прысвоенай кваліфікацыяй па месцы жыхарства бацькі, выпускніку павінна быць прадастаўлена права самастойнага працаўладкавання, пацверджанае даведкай аб самастойным працаўладкаванні.

У мяне сярэдняя спецыяльная медыцынская адукацыя і вышэйшая педагагічная адукацыя (кваліфікацыя “настаўнік”). Ці магу я працаваць выкладчыкам спецыяльных дысцыплін у медыцынскім каледжы?

У дачыненні да педагагічных работнікаў артыкулам 51 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ўстаноўлена, што асноўныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да педагагічных работнікаў, вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, што зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым закана- даўствам.

Такім чынам, пры назначэнні (прыёме на работу) работніка на пасаду выкладчыка наймальнік павінен выконваць кваліфікацыйныя патрабаванні, прадугледжаныя кваліфікацыйнай характарыстыкай гэтай пасады.

Кваліфікацыйныя патрабаванні да пасад педагагічных работнікаў прадугледжаны выпускам 28 Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых, якія заняты ў адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2001 № 53 (далей — АКДС).

3 мэтай уніфікацыі кваліфікацыйных патрабаванняў да пасад педагагічных работнікаў пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 03.10.2017 № 50 у АКДС унесены змены.

У новай рэдакцыі кваліфікацыйных патрабаванняў выкарыстоўваецца тэрмін “адукацыя, якая адпавядае педагагічнай дзейнасці”.

Пад адукацыяй, якая адпавядае педагагічнай дзейнасці па пасадзе выкладчыка, трэба разумець вышэйшую адукацыю з прысваеннем кваліфікацыі “настаўнік”, “выкладчык”, “педагог”.

Такім чынам, асобы, якія маюць вышэйшую адукацыю і кваліфікацыю, адзначаную вышэй, могуць займаць пасады выкладчыкаў.

Размеркаванне педагагічнай нагрузкі па спецыяльным вучэбным дысцыплінам сярод выкладчыкаў ажыццяўляецца кіраўніком установы адукацыі зыходзячы са зместу вучэбных дысцыплін.

З’яўляюся індывідуальным прадпрымальнікам, рэалізоўваю праграму адукацыйных курсаў. Ці магу я, акрамя сертыфіката і даведкі аб навучанні, выдаваць навучэнцам пасведчанне аб разрадзе?

Не можаце.

Выдача пасведчання аб прысваенні кваліфікацыйнага разраду (класа, катэгорыі) па прафесіі прадугледжваецца пасля засваення навучэнцамі адукацыйных праграм прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі рабочых (служачых).

Аднак, у адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 246 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, могуць рэалізоўваць толькі наступныя адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі дарослых:

адукацыйную праграму вучэбных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў і іншых відаў вучэбных курсаў);

адукацыйную праграму ўдасканалення магчымасцей і здольнасцей асобы.

Рэалізацыя індывідуальнымі прадпрымальнікамі адукацыйных праграм прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі рабочых (служачых) не дапускаецца.

Выпускнік накіраваны на працу настаўнікам у школу. Яму за кошт бюджэту выплачана грашовая дапамога за 45 каляндарных дзён. Ці патрэбна будзе вяртаць у бюджэт выплачаную грашовую дапамогу ў выпадку, калі выпускнік не прыступіць да працы, а працягне вучобу ў вочнай магістратуры?

Пры паступленні ва ўстанову адукацыі для атрымання адукацыі больш высокага ўзроўню (ступені) вяртанне выпускніком грашовай дапамогі заканадаўствам не прадугледжана.

Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю на бюджэтнай аснове на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Адпрацавала год і планую працягваць навучанне ва ўніверсітэце па тым жа профілі на дзённай форме навучання. Ці патрэбна будзе вяртаць грошы за неадпрацаваны перыяд, указаны ў дагаворы?

Згодна з пунктам 1 артыкула 88 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей — Кодэкс), выпускнікі, якія былі накіраваны на працу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) і не адпрацавалі абавязковы ўстаноўлены тэрмін, павінны вярнуць у рэспубліканскі і (ці) мясцовыя бюджэты сродкі, затрачаныя на іх падрыхтоўку.

У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 63 Кодэкса 2, істотнымі ўмовамі дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) з’яўляюцца, у прыватнасці, спецыяльнасць (кірунак спецыяльнасці, спецыялізацыя), па якой будзе ажыццяўляцца падрыхтоўка; кваліфікацыя (прафесія рабочага, пасада служачага); тэрмін абавязковай работы; вяртанне сродкаў, затрачаных на яго падрыхтоўку.

Такім чынам, неабходна адпрацаваць увесь абавязковы ўстаноўлены тэрмін у якасці спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй або вярнуць кошт навучання за неадпрацаваны перыяд.

Як аплачваецца праца выкладчыкаў каледжа, членаў экзаменацыйнай камісіі за ўдзел у экзаменах па агульнаадукацыйных прадметах? На экзамене працавалі тры члены экзаменацыйнай камісіі, а заплацілі толькі таму выкладчыку, які вядзе прадмет. Ці правільна гэта?

У адпаведнасці з Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38, экзаменацыйныя камісіі па кожным вучэбным прадмеце зацвярджаюцца кіраўніком установы адукацыі не пазней чым за два тыдні да пачатку экзаменаў.

Улічваючы тэрміны зацвярджэння складу экзаменацыйных камісій, гадзіны, адведзеныя на правядзенне экзаменаў, не ўключаюцца ў гадавую нагрузку членаў камісіі (акрамя педагагічнага работніка, які выкладае вучэбны прадмет, па якім праводзіцца экзамен) і аплачваюцца за фактычную колькасць адпрацаваных гадзін па разліковым гадзінным стаўкам звыш устаноўленай гадавой нагрузкі.

Педагагічнаму работніку, члену экзаменацыйнай камісіі, які выкладае вучэбны прадмет, па якім праводзіцца экзамен, гадзіны на правядзенне экзамену могуць уключацца ў гадавую нагрузку і аплачвацца па разліковым гадзінным стаўкам звыш устаноўленай гадавой нагрузкі.

Ці павінна ўстанова адукацыі перавесці майго сына з платнага навучання на бюджэтнае, калі вакантнае бюджэтнае месца зявілася толькі пасля 14 верасня?

Не павінна.

Згодна з пунктам 3 Палажэння аб парадку пераводу студэнтаў і вучняў, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, у дзяржаўных установах адукацыі з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13.05.2006 № 609, перавод вучняў устаноў адукацыі ўсіх форм атрымання адукацыі з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэтаў ажыццяўляецца пры наяўнасці свабодных бюджэтных месцаў пасля заканчэння навучальнага года ў перыяд да 14 верасня.

Атрымаў адукацыю ў Расіі. Пасля заканчэння ўніверсітэта працую першы год у бюджэтнай арганізацыі Беларусі. Ці з’яўляюся я маладым спецыялістам?

Не з’яўляецеся.

У адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 83 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (далей — Кодэкс), маладымі спецыялістамі з’яўляюцца на працягу тэр- міну абавязковай адпрацоўкі выпускнікі ўстаноў адукацыі, якія працуюць па размеркаванні,

Месца працы шляхам размеркавання прадастаўляецца ў адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю (кірункам спецыяльнасці, спецыялізацыяй) і прысвоенай кваліфікацыяй выпускнікам, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ў дзённай форме навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (пункт 2 артыкула 83 Кодэкса).

Па той прычыне, што вышэйшая адукацыя атрымана за межамі Беларусі, у дадзеным выпадку нормы заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб размеркаванні выпускнікоў не прымяняюцца.

Ці можна прыцягнуць да дысцыплінарнай ад-казнасці вучня за парушэнне дзелавога стылю адзення?

Можна, але толькі пры той умове, што абавязак вучняў прытрымлівацца дзелавога стылю адзення замацаваны ў правілах унутранага распарадку для навучэнцаў і ў статуце ўстановы адукацыі.

Калі ва ўстаноўчых дакументах, правілах унутранага распарадку для навучэнцаў прапісаны пэўныя патрабаванні да знешняга выгляду навучэнца (не дапускаецца насіць пірсінг, афарбоўваць валасы, выкарыстоўваць касметыку і інш.), то дадзенымі патрабаваннямі неабходна кіравацца. Навучэнец павінен іх выконваць.

Падпунктам 1.3 пункта 1 артыкула 32 Кодэкса вызначана, што навучэнцы павінны выконваць патрабаванні ўстаноўчых дакументаў, правіл унутранага распарадку для навучэнцаў.

У адпаведнасці з артыкулам 126 Кодэкса, навучэнца можна прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці пры невыкананні або неналежным выкананні абавязкаў, ускладзеных на яго актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі (пункт 1 гэтага артыкула). А за дысцыплінарную правіннасць з боку навучэнца да яго прымяняюцца меры дысцыплінарнага спагнання.

Ці патрэбна аб’яўляць конкурс на загадчыка кафедры пры аб’яднанні кафедраў, калі савет універсітэта прыняў рашэнне аб замяшчэнні пасады загадчыка новастворанай кафедры (зацвердзіў аднаго з двух былых загадчыкаў)? Калі аб’яўленне конкурсу патрабуецца, то праз які час?

У адпаведнасці з пунктам 32 Палажэння аб парадку правядзення конкурсу на замяшчэнне пасад педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.06.2011 № 806 (далей — Палажэнне), пры аб’яднанні кафедраў рашэнне аб замяшчэнні пасады загадчыка новастворанай кафедры прымае савет установы адукацыі (факультэта) шляхам тайнага галасавання без аб’яўлення конкурсу.

Пасада загадчыка кафедры адносіцца да пасады, якая замяшчаецца па конкурсе і, адпаведна, павінна быць замешчанай ва ўстаноўленым парадку (пункт 4 Палажэння).

Згодна з пунктам 13 Палажэння, кіраўніку ўстановы адукацыі дазваляецца пры неабходнасці прымаць работніка па тэрміновым працоўным дагаворы на адзін год да выбрання яго па конкурсе на пасаду, якую ён займае.

Такім чынам, наймальнік заключае з работнікам, які прызначаецца на пасаду новастворанай кафедры, тэрміновы працоўны дагавор на адзін год. Пасля заканчэння тэрміну дзеяння гэтага працоўнага дагавора неабходна замясціць дадзеную пасаду па конкурсе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

Настаўніцкая газета. №75 (8127), 5 ліпеня 2018 года