Да 100-годдзя галіновага прафсаюза

Прафсаюз адукацыі і навукі сталіцы — для настаўнікаў

Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі накіроўвае свае намаганні на развіццё прынцыпаў сацыяльнага партнёрства
 

У сталіцы заключана 9 пагадненняў паміж упраўленнямі адукацыі адміністрацый раёнаў горада і раённымі арганізацыямі прафсаюза; 780 калектыўных дагавораў (з іх 4 заключаны ўпершыню), якімі ахоплена больш за 59 тысяч чалавек. У чэрвені 2020 года падпісана пагадненне паміж камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2020—2022 гады.

У пачатку 2011/2012 навучальнага года пры непасрэдным удзеле былога старшыні Мінскага гаркама прафсаюза Ларысы Фёдараўны Багадзяж быў створаны Савет ветэранаў педагагічнай працы арганізацый сістэмы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

У кожным раёне Мінска працуюць Саветы ветэранаў педагагічнай працы. Педагогі-ветэраны актыўна ўдзельнічаюць у грамадска значных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў сістэме адукацыі сталіцы.

Пры падтрымцы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі нам удалося захаваць і прымножыць традыцыю, пачатую ў 2012 годзе Л.Ф.Багадзяж па правя­дзенні прафсаюзных урокаў. Сёння наш вопыт пазіцыянуецца ФПБ па ўсёй краіне. Толькі ў маі 2019 года ва ўстановах адукацыі Мінска праведзена 169 прафсаюзных урокаў. З 2015 года гарадская арганізацыя галіновага прафсаюза праводзіць гасцявыя прафсаюзныя ўрокі 1 верасня. Такія ўрокі прайшлі ў штаб-кватэры ФПБ, пракуратуры горада, у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. У рамках правядзення прафсаюзных урокаў арганізаваны экскурсіі на прадпрыем­ствы горада.

Іншы полюс дзейнасці гарадскога настаўніцкага прафсаюза — гэта падтрымка педагогаў, якія пачынаюць свою працоўную дзейнасць. Такая работа з моладдзю значна актывізавалася з моманту стварэння Маладзёжных саветаў раённых арганізацый галіновага прафсаюза.

З 2013 года традыцыйна маладыя педагогі сталіцы ўдзельнічаюць у міжнародным конкурсе “Педагагічны старт”, ініцыятарам якога выступіла Маскоўская гарадская арганізацыя прафсаюза работнікаў народнай адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі. За 7 гадоў у конкурсе прыняў удзел 551 малады педагог. Неабходна адзначыць, што з кожным годам конкурс набірае папулярнасць і становіцца больш запатрабаваным.

Штогод з 2016 года на базе Нацыя­нальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь праводзіцца адукацыйны праект “Выхаванне — гэта мастацтва”, прысвечаны Дню настаўніка, ініцыіраваны камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскім гарадскім камітэтам галіновага прафсаюза. Запатрабаваным і эфектыўным для членаў Маладзёжнага савета з’яўляецца ўдзел у рэалізацыі міжнародных прафсаюзных ініцыятыў.

Штогод Мінскі гарадскі камітэт галіновага прафсаюза сумесна з камітэтам па адукацыі гарвыканкама, гарадскім інстытутам развіцця адукацыі праводзіць традыцыйную сустрэчу з маладымі спецыялістамі “Ці лёгка быць маладым…”, дзе маладыя педагогі атрымліваюць парады па пытаннях працоўнага заканадаўства, аплаты працы, сацыяльна-эканамічных гарантый і г.д.

З 2015 года рэалізоўваецца праект “Лета Маладзёжнага савета” на базе дзіцячых аздараўленчых лагераў. Мы лічым, што прафесійныя і нефармальныя зносіны маладых педагогаў спрыяюць росту іх кампетэнтнасці, раскрыццю патэнцыялу і замацаванню на працоўных месцах.

У 2017 годзе членамі нашага прафсаюза сталі навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сёння гэта 2224 чалавекі.

Прэзідыум Мінскага гарадскога камітэта галіновага прафсаюза заснаваў імянныя стыпендыі ў выглядзе разавых выплат за актыўны ўдзел у дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі, асабісты ўклад у павышэнне іміджу прафсаюза, поспехі ў вучэбнай, навуковай, творчай, спартыўнай дзейнасці. За тры гады такую выплату атрымалі 13 навучэнцаў.

А з 2004 года ў рамках святкавання Дня горада прафсаюзны актыў Мінскай гарадской арганізацыі галіновага прафсаюза прымае ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным ушанаванню і ўзнагаро­джанню пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства “Мінскі майстар”.

У жніўні 2020 года запушчаны новы прафсаюзны праект “Педагогі Мінска вучацца руліць”. У праекце ўдзельнічаюць 23 маладыя педагогі, члены Маладзёжных саветаў, якія праходзяць навучанне ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых “Метрабудаўнікі” камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і ў далейшым атрымаюць пасведчанне ва­дзіцеля.

Упершыню ў 2019 годзе ў галіне адукацыі члены нашага прафсаюза былі ўдастоены дзвюх прэмій ФПБ: за значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства ўзнагароджана дырэктар гімназіі № 33 Аксана Барысаўна Якубоўская і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Наталля Францаўна Раздабрэева, а таксама заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Дударыкі”.

У аглядзе-конкурсе на лепшае правя­дзенне прафсаюзнымі арганізацыямі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ва ўстановах адукацыі  Мінска за 2019 год прынялі ўдзел і адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню больш за 20 устаноў адукацыі сталіцы.

Актыўны ўдзел прымае Мінская гарадская арганізацыя і ў гарадской рабочай спартакіядзе работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і гарадскіх арганізацый галіновых прафсаюзаў. Па выніках 2019 года наша арганізацыя заняла 1-е месца.

Шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, каму мы абавязаны нашымі вынікамі: тым, хто побач і разам падзяляе нашы погляды, дапамагае і падтрымлівае, наладжвае плённую работу. А галоўнае, робіць яе разам з намі.

Ларыса ВОЛКАВА,

старшыня Мінскай гарадской арганізацыі

Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

 

Источник: https://nastgaz.by/prafsayuz-adukatsyi-i-navuki-stalitsy-dlya-nastaunikau/