Поздравление председателя Белорусского профессионального союза работников образования и науки с Днём Независимости Республики Беларусь

03.07.2025

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Шчыра віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята - сімвал нашай нацыянальнай годнасці, адвагі і непахіснай веры ў светлую будучыню роднай зямлі. Мы з гонарам успамінаем гераічнае мінулае нашага народа, яго імкненне да свабоды і незалежнасці, якое было аплачана вялікімі ахвярамі.

Сёння мы будуем суверэнную і квітнеючую Беларусь, дзе кожны грамадзянін можа рэалізаваць свой патэнцыял, дзе шануюцца традыцыі і культура, мір і згода.

У гэты святочны дзень жадаю кожнаму з вас моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы. Няхай над нашай краінай заўсёды будзе мірнае неба, а ў кожным доме - любоў і згода.

Старшыня 
Беларускага прафесійнага союза работнікаў адукацыі і навукі
Таццяна Якубовіч

поделиться в: