Мерапрыемства праходзіць пад эгідай Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўжо некалькі гадоў запар у рамках праекта «Прафсаюзы — дзецям». Мэта дабрачыннага марафону — дапамога дзецям, якія маюць патрэбу ў лячэнні, расказала карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» выкладчык каледжа, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Святлана Анісовіч.

Такія акцыі дазваляюць зарабіць не толькі грашовыя сродкі на патрэбы хворых хлопчыкаў і дзяўчынак, але і выхоўваюць у падлеткаў пачуцці дабрыні, спагады, клопату пра тых, хто побач. З кожным годам кола прыхільнікаў мерапрыемства пашыраецца. Кожны навучэнец імкнецца ўнесці свой уклад у скарбонку добрых спраў, разам з педагогамі яны рыхтуюцца да кірмашу загадзя. На продаж выстаўляюцца вырабы, зробленыя сваімі рукамі. Яны павінны быць якаснымі і мець прывабны знешні выгляд, каб зацікавіць пакупнікоў. Сярод наведвальнікаў не толькі выхаванцы каледжа, іх педагогі, але і бацькі навучэнцаў.

Кірмаш звычайна ператвараецца ў дзіўнае свята з навагодняй атрыбутыкай і багатым гандлем. Тут можна набыць прадукцыю, вырабленую навучэнцамі, якія авалодваюць прафесіямі сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва. Сярод тавараў — разнастайныя сувеніры, упрыгажэнні, скураныя касметычкі, ключніцы, хатнія прылады. Многія падлеткі разам са сваімі бацькамі прынеслі кулінарныя вырабы, у тым ліку пірагі, булачкі, пірожныя, якімі з задавальненнем частаваліся госці. Грошы, сабраныя падчас сёлетняга кірмашу, накіруюць на набыццё неабходных прыстасаванняў для лячэння дзяцей педагагічных работнікаў, якія працуюць ва ўстановах адукацыі Мінска.
Ала КЛЮЙКО
Фота прадастаўлены каледжам
Источник: «Настаўніцкая газета» (https://nastgaz.by/z-klopatam-pra-dzyatsej-dabrachynny-kirmash-arganizavali-u-minskim-dzyarzhaunym-kaledzhy-servisu-i-tehnalogij/)
Мы в соцсетях