Пра асаблівасці прафсаюзнай працы ў розных краінах

09.09.2023
Сацыяльная падтрымка настаўнікаў, якасць падрыхтоўкі кадраў для адукацыйнай галіны і павышэнне статусу педагога ў грамадстве — ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў VІІ з'езда Міжнароднага аб'яднання прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі, які прайшоў у беларускай сталіцы.

Інтэлектуальны патэнцыял галіны

Ад чаго залежыць сацыяльны статус настаўніка ў грамадстве? Адказ на гэта пытанне шукаюць ва ўсіх краінах. На жаль, прафесія настаўніка не з'яўляецца запатрабаванай сярод моладзі. У Расіі, напрыклад, сур'ёзна заклапочаны тым, як утрымаць у галіне выпускнікоў педагагічных спецыяльнасцяў, якія пасля заканчэння ВНУ рэзка мяняюць сваю прафесійную траекторыю. Невысокія зарплаты падштурхоўваюць настаўнікаў на пошук новых крыніц заробку. Многія бяруць дадатковую нагрузку, працуюць ці выкладаюць у іншых установах і арганізацыях і г. д. Спробы педагогаў палепшыць сваё матэрыяльнае становішча за кошт асваення дадатковых відаў дзейнасці нярэдка абарочваюцца назапашваннем хранічнай стомленасці і, адпаведна, зніжэннем якасці выкладання, падзеннем цікавасці да працы, пагаршэннем узаемаадносін з навакольнымі, расчараваннем у жыцці і лёсе. Фактычна такія педагогі становяцца транслятарамі сацыяльнага песімізму...

Сацыяльны статус работнікаў устаноў адукацыі павінен адпавядаць іх інтэлектуальнаму патэнцыялу, а работа і намаганні павінны належна аплачвацца — у гэтай думцы сыходзяцца ўсе.

— Для нас заработная плата і сацыяльнае становішча нашых настаўнікаў — галоўнае пытанне на парадку дня, — падкрэсліў старшыня ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Кыргызскай Рэспублікі Асылбек Тактагулаў. — На жаль, заробкі ў педагогаў доўгі час заставаліся зусім невысокімі, і мы паступова працавалі над іх павышэннем. Цяпер заработная плата дайшла да 400 долараў, што, як мы лічым, ужо нядрэнна. Прафсаюз разам з прадстаўнікамі ўлады змагаецца за аўтарытэт і статус настаўніка ў грамадстве. Мы не застаёмся ўбаку і актыўна ўмешваемся, калі адбываецца ціск на настаўнікаў, становімся на іх абарону. Заўважу, што і матывацыя членства ў прафсаюзе расце, калі педагогі бачаць, што мы рэальна іх абараняем...

Пра асаблівасці прафсаюзнай працы ў розных краінах ➡️ на сайце газеты "ЗВЯЗДА"

https://zviazda.by/be/news/20230908/1694188202-adbyusya-vii-zezd-mizhnarodnaga-abyadnannya-prafsayuzau-rabotnikau-adukacyi?fbclid=IwAR2hL5Ewzp62M7BD5NVlD9YQhSHBhUz-ue7SGlttz9PB7pDCPXPm7m-xdzQ