Музейны пакой расчыніў дзверы ў Мінскім дзяржаўным каледжы паліграфіі імя В.З.Харужай

24.10.2023
У яго адкрыцці прынялі ўдзел першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка, кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Мінска Сяргей Хільман, ветэран каледжа Ала Патокская.
 
Педагогі і навучэнцы гадамі збіралі памятныя фотаздымкі, узнагароды, дакументы, калекцыі баявых лісткоў, рарытэтныя элементы паліграфічнага абсталявання — усю гісторыю каледжа з моманту яго адкрыцця ў 1944 годзе і да нашых дзён. У экспазіцыі прадстаўлены інфаграфіка, экспанаты, створаныя рукамі майстроў і навучэнцаў у розны час. Асаблівая ўвага ўдзелена дзейнасці ўстановы адукацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.