Юбілей Дзяржайнай установы адукацыіі “Гімназія № 14 г. Мінска” Заводскага раёна

20.10.2018
20 кастрычніка 2018 года, Гімназія № 14 г. Мінска ў хатняй, па-сапраўднаму цёплай атмасферы адсвяткавала сваё 50-годдзе. Адзіная беларускамоўная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі Заводскага раёна г. Мінска зладзіла грандыёзнае свята, на якое сабраліся сотні гасцей.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці юбілею: намеснік главы адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Алена Пятроўна Зелянко, начальнік упраўлення па адукацыі Заводскага раёна г. Мінска Людміла Расціславаўна Ляхновіч, старшыня Заводскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аксана Уладзіміраўна Няхайчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Анатольевіч Барадзеня, старшыня Заводскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Іна Васільеўна Кажура, дырэктар РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці" Аляксей Віктаравіч Мялешчэня, дырэктары ўстаноў адукацыі Заводскага раёна г.Мінска.

Радасць гэтай падзеі падзялілі з гімназіяй госці-настаўнікі, якія за паўстагоддзя працавалі ў гімназіі, выпускнікі розных гадоў.

Творчыя падарункі гімназіі падарылі: ансамбль народнай песні “Святкі” ПДіМ “Золак” г.Мінска, поп-фолк група “Лялкі карпарэйшен”, харэаграфічны калектыў “Руна” ПДіМ “Арыён” г. Мінска, клуб бальнага танца “Сігма”, танцавальны калектыў “Экзэрхіс” сярэдняй школы № 162 г. Мінска, аматарскі калектыў “Мінскія музыкі”, заслужаны аматарскі калектыў “Дударыкі".